Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту
Информация к новости
  • Просмотров: 608
  • Автор: Admin
  • Дата: 11-10-2014, 10:11
11-10-2014, 10:11

Падарунак маме сваімі рукамі

Категория: Мероприятия


Падарунак маме сваімі рукамі

Займальнае мерапрыемства – творчая майстэрня пад назвай “Падарунак маме сваімі рукамі” прайшло ў 2 класе. Напачатку рабяты з любоўю расказалі пра сваіх матуль і бабуляў, а затым з заўзятасцю рабілі віншавальныя паштоўкі. Пялёстак да пялёстка, лісточак да лісточка і на кардоне ажывалі кветкі. А, калі нажніцы, ці бутылачка з клеем не слухаліся маленькіх рук, на дапамогу прыходзіла Ірына Осіпаўна.
Самаробныя букеты ніколі не завянуць!

Информация к новости
  • Просмотров: 576
  • Автор: Admin
  • Дата: 10-10-2014, 09:11
10-10-2014, 09:11

Акция «Миссия-жить!»

Категория: Мероприятия

Акция «Миссия-жить!»

С 20 по 25 октября 2014 года в учреждениях образования района проводится осенняя антинаркотическая акция «Миссия-жить!».
Информация к новости
  • Просмотров: 610
  • Автор: Admin
  • Дата: 10-10-2014, 08:27
10-10-2014, 08:27

Першы этап рэспубліканскай алімпіяды

Категория: Кoнкурсы, олимпиады

Першы этап рэспубліканскай алімпіяды
Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах праводзіцца ў перыяд з 13.10.2014 па 25.10.2014 на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна”
Информация к новости
  • Просмотров: 713
  • Автор: Admin
  • Дата: 7-10-2014, 11:57
7-10-2014, 11:57

4 кастрычніка – Дзень святочны

Категория: Мероприятия

4 кастрычніка – Дзень святочны
Мы - вучні Навадворскай сярэдняй школы вырашылі наведаць настаўнікаў-пенсіяніраў і павіншаваць іх з прафесійным святам.
Гэтыя людзі ўсё сваё жыццё аддалі вельмі значнай прафісіі – настаўнік. Кожны з нас памятае сваіх настаўнікаў, якія засцерагалі ад нягод, дапамагалі ў цяжкія моманты. Але пасля выхаду на пенсію, пра іх забываюць і пра ўсё тое, што яны зрабілі для кожнага вучня, для сваёй школы. Мы вырашылі напомніць ім аб іх прызванні вучыць, аб вялікім тытуле ў грамадстве, які яны маюць – тытуле настаўніка. Узяўшы кветкі ў рукі, мы рушылі да гэтых герояў. Наведалі мы шмат каго: Касінскую Марыю Калістратаўну, Шабат Яўгенію Іванаўну, Раманоўскую Веру Дзянісаўну, Кудэлка Марыю Міхайлаўну, Ганчарэвіч Алену Міхайлаўну, Ярашэаіч Валянціну Карнееўну. Яны прынімалі нас з задавальненнем, дзякавалі за кветкі, віншаванні, а таксама за памяць пра іх. У канцы сустрэч са сваімі героямі мы жадалі ім здароўя і доўгіх гадоў жыцця, запрашалі да сябе ў школу.
Усяго вам найлепшага, паважаныя настаўнікі – ветэраны педагагічнай працы!
Вучні 9-11 класаў.


Информация к новости
  • Просмотров: 650
  • Автор: Admin
  • Дата: 7-10-2014, 08:56
7-10-2014, 08:56

Свята, прысвечанае Дню настаўніка

Категория: Мероприятия

Свята, прысвечанае Дню настаўніка

3 кастрычніка, у чарговы раз з нагоды Дня настаўніка, у школе панавала атмасфера цеплыні і ўтульнасці. Кожнаму настаўніку было прыемна, толькі пераступіўшы парог роднай школы, атрымаць прыгожыя кветкі і прыемныя віншаванні ад сваіх выхаванцаў.
Калі ўсе дружна сабраліся ў актавай зале, іх чакаў канцэрт, які падрыхтавалі вучні школы. Канцэртная праграма была напоўнена шчырымі словамі падзякі сваім дарагім і любімым настаўнікам. Вучні прадэманстравалі сцэнкі са школьнага жыцця, чыталі вершы і спявалі песні.
Свята атрымалася вясёлым і радасным.
Информация к новости
  • Просмотров: 581
  • Автор: Admin
  • Дата: 6-10-2014, 11:35
6-10-2014, 11:35

Акция «Молодежь за безопасность»

Категория: Информация

С 6 по 25 октября в Свислочском районе пройдет республиканская акция «Молодежь за безопасность» приуроченная ко дню образования Белорусской молодежной общественной организации пожарных-спасателей, которая 14 октября 2014 года отметит свой 13-й день рождения. Мероприятие продлится до 25 октября и будет проходить в три этапа.
Информация к новости
  • Просмотров: 550
  • Автор: Admin
  • Дата: 6-10-2014, 11:34
6-10-2014, 11:34

За безопасность вместе!

Категория: Информация

С 1 октября в республике проводится совместная пожарно-профилактическая акция по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде в осенне-зимний пожароопасный период «За безопасность вместе». Продлиться она ровно месяц. Организаторами выступили сразу семь министерств – МЧС, МВД, ЖКХ, образования, информации, энергетики, труда и социальной защиты.
Информация к новости
  • Просмотров: 576
  • Автор: Admin
  • Дата: 3-10-2014, 15:37
3-10-2014, 15:37

Нашы ўчынкі – на карысць бліжняга

Категория: Мероприятия

Нашы ўчынкі – на карысць бліжняга


Дзень 1 кастрычніка ў гісторыі жыццядзейнасці вучняў 10 класа прайшоў пад дэвізам “Рабі нечаканае на карысць бліжняму”. У гэты дзень стартавала акцыя па аказанні дапамогі састарэлым людзям. Вучаніца нашага класа Лічык Наталля наведала Ніканчук Ганну Аляксееўну, жыхарку вёскі Корнадзь. Яна прынесла прадукты харчавання і прадметы дабрабыту з мясцовага магазіна, якіх не хапала на дадзены час у састарэлай жанчыны.
Візіт дзяўчыны жанчына ўспрыняла, як павагу да свайго ўзросту і выказала шчырую ўдзячнасць за такія адносіны да састарэлых людзей.
Сваім учынкам Наталля паказала ўсім нам, што ведаць тых, каму патрэбна дапамога, неабходна кожнаму, хто лічыць, што састарэласць трэба паважаць: бо да такога ўзросту прыйдуць і сённяшнія маладыя.
Адказны за арганізацыю акцыі:член БРСМ
Саўко Антон


Информация к новости
  • Просмотров: 484
  • Автор: Admin
  • Дата: 2-10-2014, 13:43
2-10-2014, 13:43

Репетиционное тестирование

Категория: Информация

Внимание! Внимание!
С 25 октября по 02 ноября будет проводиться первый этап репетиционного тестирования в г.Гродно и районных центрах области.
Регистрация участников репетиционного тестирования осуществляется с 7 по 23 октября при наличии документа, удостоверяющего личность (паспорт, или вид на жительство в Республике Беларусь) и квитанции об оплате. Стоимость участия в тестировании по одному предмету составляет 50 100 белорусских рублей.
По результатам выполнения тестовых заданий каждый участник (независимо от пункта тестирования и места проживания) может получить индивидуальную консультацию для самостоятельной работы над ошибками.
Стоимость консультации по одному предмету составляет:
51 000 белорусских рублей – при рассылке на бумажном носителе (по почте); 31 000 белорусских рублей – при рассылке на электронном госителе (через Интернет).
Классный руководитель 11 класса.
Информация к новости
  • Просмотров: 719
  • Автор: Admin
  • Дата: 29-09-2014, 13:47
29-09-2014, 13:47

Звёздный поход

Категория: Кoнкурсы, олимпиады

Звёздный поход
27 сентября в городе Свислочь проводился «Звёздный поход». Участие принимали как городские школы, так и сельские. Новодворская средняя школа отличилась в конкурсе с велосипедами. Призёрами стали: Карпук Александр - золото, Скоков Максим - серебро. Так же проводились горно-пешеходный маршрут и осенний детский роллер-кросс. Каждый смог поучаствовать и показать себя. Спасибо организаторам.
Информация к новости
  • Просмотров: 803
  • Автор: Admin
  • Дата: 27-09-2014, 08:48
27-09-2014, 08:48

Экалагічны злёт

Категория: Мероприятия

Экалагічны злёт

25 верасня, у чацвер, у нашай школе было сапраўднае свята! І усе было так, як трэба: шчырасць гасцей, гасціннасць гаспадароў, добрыя ўсмешкі, смачны абед, інтэлектаульныя спаборніцтвы і многа прызоў.
А калі гаварыць больш афіцыйна, то на базе “Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна” адбыўся экалагічны злёт “Установа адукацыі як цэнтр экалагічнай культуры”. Рэгіянальнае мерапрыемства адкрывала раённы традыцыйны фестываль “Гамоняць пушчы белавежскія”. На злёт прыбылі дэлегацыі навучэнцаў і педагогаў не толькі ўстаноў адукацыі нашага раёна, але і вучні Цяглевічскай СШ Зельвенскага раёна. У рабоце злёта прынялі ўдзел работнікі РАА А.М.Вайцюлевіч і Н.І.Кухарчык , начальнік інспекцыі ПРААА Свіслацкага раёна С.Г Каранчук, старшыня Навадворскага сельсавета Здановіч В.В., зацікавіліся злётам і карэспандэнты “Свіслацкай газеты”.
Информация к новости
  • Просмотров: 578
  • Автор: Admin
  • Дата: 23-09-2014, 13:51
23-09-2014, 13:51

Роздум

Категория: Это интересно!

Роздум


Роздум пасля Дня беларускага пісьменства

Дзень устане, з радасці сатканы…
Заслаўе чакае… Чакае прыбраны, пабелены, адрэстаўраваны.
У Заслаўі  свята. Сёлета ў гэтым горадзе ў дваццаць першы раз праходзіць Дзень беларускага пісьменства  свята, як заўсёды спалучанае з добрымі карыснымі справамі, неад’мнае ад мноства культурных і асветніцкіх пачынанняў, напоўненае гордасцю за сваё, роднае.
На мой погляд, ніхто не сумняваўся, што ў Заслаўі не было абыякавых людзей. Былі тут шматлікія госці  пісьменнікі, вучоныя, дзеячы мастацтва, педагогі, святары, дыпламаты, паспалітыя аматары падарожжаў ва ўнікальныя гістарычныя мясціны Беларусі, якімі справядліва лічацца айчынныя малыя гарады і мястэчкі. Гэта і самі заслаўцы, якім выпала ўнікальная магчымасць гучна нагадаць усім пра сваю багатую гісторыю і культуру, пра тое, што заслаўская зямля сёння спакваля адраджаецца і абнаўляецца дзякуючы дзяржаўным намаганням.
Асабліва мяне ўразіў помнік, які адкрыўся тут з нагоды свята. Помнік Ізяславу, як напамін аб тым, што мы  дзеці, можам вельмі многае, асабліва тады, калі гаворка заходзіць пра маці.

Мацейка Анастасія, вучаніца 8-га класа

Информация к новости
  • Просмотров: 639
  • Автор: Admin
  • Дата: 22-09-2014, 13:35
22-09-2014, 13:35

Профориентационная экскурсия

Категория: Мероприятия

20 сентября ученики 9-11 классов посетили пограничную заставу «Лесная».
Экскурсия прошла интересно и увлекательно. На заставе ребята вместе с пограничниками изучали контрольно-следовую полосу, им была предоставлена возможность собирать и разбирать автомат. А ещё ребятам показали пограничных собак во время учебного задержания, познакомили со службой и бытом пограничной заставы.

Профориентационная экскурсия
Информация к новости
  • Просмотров: 637
  • Автор: Admin
  • Дата: 18-09-2014, 12:45
18-09-2014, 12:45

Спартландыя

Категория: Спорт

Аб'ява.
20.09.2014 у Навадворскай сш Свіслацкага раёна адбудзецца спартландыя.
Пачатак у 11 гадзін. Запрашаюцца вучні, настаўнікі,бацькі.
Информация к новости
  • Просмотров: 647
  • Автор: Admin
  • Дата: 16-09-2014, 14:50
16-09-2014, 14:50

У цэнтры ўвагі - ДЗЕЦІ!

Категория: Мероприятия

У цэнтры ўвагі - ДЗЕЦІ!

З 20 жніўня па 30 верасня ў рэспубліцы праходзіць акцыя «У цэнтры ўвагі - ДЗЕЦІ!", прымеркаваная да Дня ведаў. У рамках дадзенай акцыі ў нашай школе праведзены наступныя мерапрыемствы:
- 2 верасня ў 11.00 – аперацыя «Эвакуацыя", з мэтай практычнай адпрацоўкі пэўных навыкаў. У ходзе аперацыі работнікі службы МЧС сумесна з адміністрацыяй сачылі за ходам правядзення эвакуацыі, кантралявалі правільнасць дзеянняў работнікаў, абслугоўваючага персаналу, членаў добраахвотнай пажарнай дружыны ў выпадку ўзнікнення пажару або іншых ЧС.
- 16 верасня работнікамі МЧС праведзена прафілактычная гутарка, падчас якой школьнікам нагадалі аб правілах паводзін у выпадку ўзнікнення пажару.