Новодворская СШ » Профориентация » Экскурсія ў падарунак
Информация к новости
  • Просмотров: 355
  • Автор: Admin
  • Дата: 5-01-2019, 19:54
5-01-2019, 19:54

Экскурсія ў падарунак

Категория: Профориентация, туризм, Да суседзяў!, Акция "Наши дети"

Наместнік дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла «Завода Хімвалакно» – Вячаслаў Мікалаевіч Жаваранак і работнікі прадпрыемства цёпла сустрэлі нашых вучняў і бацькоў .
Спачатку для дзяцей і дарослых быў арганізаваны салодкі стол. Удзельнікам экскурсіі прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя ўзнікнення завода «Хімвалакно». Вучні і бацькі атрымалі магчымасць паназіраць за працай работнікаў прадпрыемства ў розных цахах, сваімі вачамі ўбачыць, як ствараюць поліамідныя і поліэфірныя ніці і валокны. Свае дзверы адчыніла ім і лабараторыя якасці прадукцыі, дзе дзеці і дарослыя змаглі сачыць за праверкай на якасць поліэфірнай ніці.
Школьнікі атрымалі адказы на многія пытанні: «Якія спецыяльнасці запатрабаваны на заводзе?» «Якія ёсць вакансіі на заводзе на данны момант?», «Дзе можна атрымаць адукацыю, каб потым прыйсці працаваць на прадпрыемства?», «Якая заработная плата работнікаў прадпрыемства?», «Якія сацыяльныя гарантыі маюць работнікі?»
Потым разам з Вячаславам Мікалаевічам усе адправіліся на «Гродна Азот», дзе была праведзена экскурсія па тэррыторыі і ў музеі прадпрыемства. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі расказ экскурсавода музея аб адным з буйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, якое забяспечвае патрабаванні не толькі айчыннага, але і замежнага аграпрамысловага комплексу ў азотных мінеральных угнаеннях. Школьнікі даведаліся, што прадукцыя прадпрыемсва пастаўляецца амаль ва ўсе краіны свету і што на тэрыторыі «Гродна Азот» можа размясціцца дзве маленькія дзяржавы такія як Манака. Рабят вельмі зацікавіла, што на прадпрыемстве выпускаецца адно з рэчываў, якое ўваходзіць у склад Coca-Cola.
Напярэдадні Калядаў усе ўдзельнікі экскурсіі атрымалі вялікае задавальненне і навагоднія падарункі. Дзеці і дарослыя з добрым настроем вярталіся дадому.

Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Экскурсія ў падарунак
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 10 дней со дня публикации.