Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту
Информация к новости
  • Просмотров: 962
  • Автор: Admin
  • Дата: 23-09-2014, 13:51
23-09-2014, 13:51

Роздум

Категория: Это интересно!

Роздум


Роздум пасля Дня беларускага пісьменства

Дзень устане, з радасці сатканы…
Заслаўе чакае… Чакае прыбраны, пабелены, адрэстаўраваны.
У Заслаўі  свята. Сёлета ў гэтым горадзе ў дваццаць першы раз праходзіць Дзень беларускага пісьменства  свята, як заўсёды спалучанае з добрымі карыснымі справамі, неад’мнае ад мноства культурных і асветніцкіх пачынанняў, напоўненае гордасцю за сваё, роднае.
На мой погляд, ніхто не сумняваўся, што ў Заслаўі не было абыякавых людзей. Былі тут шматлікія госці  пісьменнікі, вучоныя, дзеячы мастацтва, педагогі, святары, дыпламаты, паспалітыя аматары падарожжаў ва ўнікальныя гістарычныя мясціны Беларусі, якімі справядліва лічацца айчынныя малыя гарады і мястэчкі. Гэта і самі заслаўцы, якім выпала ўнікальная магчымасць гучна нагадаць усім пра сваю багатую гісторыю і культуру, пра тое, што заслаўская зямля сёння спакваля адраджаецца і абнаўляецца дзякуючы дзяржаўным намаганням.
Асабліва мяне ўразіў помнік, які адкрыўся тут з нагоды свята. Помнік Ізяславу, як напамін аб тым, што мы  дзеці, можам вельмі многае, асабліва тады, калі гаворка заходзіць пра маці.

Мацейка Анастасія, вучаніца 8-га класа

Облако тегов

Архив новостей

Декабрь 2019 (14)
Ноябрь 2019 (33)
Октябрь 2019 (28)
Сентябрь 2019 (31)
Август 2019 (11)
Июль 2019 (22)
^