
У Рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел работнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна”. Сярод работ, на якіх былі заняты педагогі і тэхнічныя работнікі, была ўборка школьнага стадыёна, пасадка школьнага агарода, пабелка дрэў, уборка тэрыторыі былой школы в. Студзенікі. Старшакласнікі пасадзілі рабінавую алею, прысвечаную 75-годдзю Гродзенскай вобласці.