Заслуженые педагоги


Адам Антонавіч Шамрук нарадзіўся 6 жніўня 1944 года ў вёсцы Стараселле Клецкага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я.Купалы.
У 1966 годзе Адам Антонавіч закончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я.Купалы і быў накіраваны на працу настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Навадворскую сярэднюю школу.
Вучні Адама Антонавіча ўдзельнічалі ва ўсесаюзных конкурсах рашэння задач па “Кванту” і дзевяць разоў выходзілі пераможцамі. Займаемыя месцы з першага па пятнаццатае давалі права на ўдзел у рэспубліканскіх матэматычных алімпіядах. І там мелі поспех. Тры разы заваёўвалі прызы за арыгінальнасць рашэння.
У той час Адам Антонавіч быў “піянерам” у развіцці здольных вучняў.
У мінулым, Адам Антонавіч займаўся цяжкай атлетыкай і быў нават чэмпіёнам рэспублікі сярод маладых спартсменаў.
За сваю педагагічную дзейнасць настаўнік неаднаразова атрымліваў узнагароды розных ступеней. Адам Антонавіч – настаўнік вышэйшай катэгорыі. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі БССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, граматамі абласнога і раённага аддзелаў адукацыі, нагрудным знакам “Выдатнік народнай асветы БССР”, прысвоена званне “Старшы настаўнік”.






Пархімовіч Ларыса Вацлаваўна закончыла ў 1993 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “руская мова і літаратура”. Працоўную дзейнасць пачынала ў 1989 годзе настаўнікам рускай мовы і літаратуры Корнадзьскай сярэдняй школы, працавала намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. У 2014 годзе пераведзена ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна” намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.
Кампетэнтны, творчы, ініцыятыўны педагог. Падтрымлівае ў школе атмасферу патрабавальнасці, добразычлівасці і зацікаўленасці ў дасягненні пастаўленых мэт. Карыстаецца павагай вучняў, калег, бацькоў.
Мае вялікі вопыт арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Крок у будучыню” (дыпломы Iі IIступені 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016 г.г.), абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Хрустальная Альфа” (дыпломы II ступені 2013, 2014 г.г.), рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару ў секцыі “Лінгвістыка” (дыпломы III ступені (2010, 2014 г.г.), дыплом I ступені (2015 год).
Узнагароджана Граматамі аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама (1998, 1999, , 2005, 2007, 2009 г.г.), Граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама (2000 г.), Граматай Міністэрства адукацыі (2014 г.), Граматай Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта (2015 г.). З’яўляецца стыпендыятам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016 г.). Па выніках працы за 2015 год занесена на раённую Дошку гонару.




Веробей Татьяна Ивановна работает в системе образования Свислочского района с 1991 года. В ГУО «Новодворская средняя школа Свислочского района» – с 2007 года. За время работы зарекомендовала себя грамотным специалистом, ответственным и инициативным работником.
Постоянно работает над самообразованием, инициативна, проявляет творческий подход к делу. Целенаправленно работает с одаренными учащимися.Подготовила победителей областной научно-практической конференции «Хрустальная Альфа», секция «Русский язык» (дипломыI, II степени; 2011, 2015 гг.) и победителей республиканского конкурса исследовательских работ по русскому языку и литературе в секции «Лингвистика» (дипломыIII степени; 2011, 2016 гг.). За успехи в педагогической деятельности, высокое профессиональное мастерствонеоднократно награждалась Грамотами отдела образования Свислочского районного исполнительного комитета. В 2012 году награждена Почётной Грамотой управления образования Гродненского облисполкома. Является стипендиатом премии специального фонда Президента.











Панотчык Марыя Іосіфаўна сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1973 годзе. Працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня Міхалкаўскай васьмігадовай школы, настаўнікам хіміі і біялогіі Крапіўніцкай васьмігадовай школы, настаўнікам біялогіі і намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.
За перыяд работы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Навадворская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Свіслацкага раёна” зарэкамендавала сябе кваліфікаваным і кампетэнтным спецыялістам, ініцыятарам, арганізатарам, граматным і добрасумленным работнікам. Марыя Іосіфаўна – высокапрафесійны, мэтанакіраваны і таленавіты педагог, які стварае атмасферу агульнай зацікаўленасці і ўмовы для творчага развіцця навучэнцаў, самаўдасканалення педагогаў. Для яе характэрна пастаяннае імкненне да творчасці, інавацый, поспеху. Кабінет біялогіі, загадчыкам якога з'яўлялася Марыя Іосіфаўна з 1973 па 2008 год, у 2008 годзе стаў пераможцам раённага агляду прадметных кабінетаў (1 месца) і абласнога агляду профільных кабінетаў аграгарадкоў (2 месца). У 2012-2014 г.г. з’яўлялася намеснікам кіраўніка інавацыйнага праекту “Укараненне мадэлі сістэмна-модульнага забеспячэння прафарыентацыйнага кампанента сучаснага адукацыйнага асяроддзя”.
Марыя Іосіфаўна садзейнічае развіццю творчых здольнасцяў і прафесійна-асобасных якасцяў навучэнцаў. Арганізуе іх удзел у алімпіядах, выставах, конкурсах экалагічнай накіраванасці. Шмат увагі надае рабоце з адоранымі навучэнцамі, прыцягвае іх да даследавання прыроды роднага краю, зацікаўлівае іх пошукам адкрыццяў. Сярод яе выхаванцаў – 4 стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы XІX (Дыплом ІІІ ступені – 2009 г.), XX (2 Дыпломы ІІ ступені – 2010 год) , XXVІ (Дыплом ІІІ ступені – 2015 г.) Рэспубліканскіх навукова-практычных конкурсаў эколага-біялагічных работ вучняў, XІX рэспубліканскага конкурса (канферэнцыі) работ даследчага характару навучэнцаў па астраноміі, біялогіі, інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы, хіміі (Дыплом ІІ ступені – 2015 г.), пераможцы абласных конкурсаў “Празрыстыя воды Нарачы” (Дыплом І ступені – 2013 г., Дыплом І ступені – 2014 г.), рэспубліканскага конкурсу “Я родным краем ганаруся” (Дыплом ІІІ ступені – 2014 г.).
У 2014 годзе школа ўдзельнічала ў праграме “Зялёныя школы” і атрымала рэспубліканскі Дыплом ІІІ ступені і статус Зялёнай школы.